Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.07.2023

Летний оздоровительный лагерь с дневным пребыванием детей «Здесь Родины моей начало». День четырнадцатый «Дзень роднай мовы». 19.07.2023 г.

Чатырнаццаты дзень знаходжання дзяцей у лагеры быў прысвечаны роднай мове. Акрамя духмянага жытняга хлеба і бульбы, у нас, беларусаў, ёсць і свая мова. Каб яе не забыць, патрэбна на ёй размаўляць. Тады не перастане існаваць і наш беларускі народ, і з карты свету не знікне наша краіна. “Мову родную люблю я “ – пад такім дэвізам прайшоў Дзень роднай мовы ў лагеры.

На турніры "Знаўца роднай мовы" дзеці прадэманстравалі свае веды па роднай мове і даказалі, што яны ведаюць беларускую мову і хочуць размаўляць на ёй. За званне лепшага знаўцы роднай мовы змагаліся 3 каманды: “Друцкія зарніцы”, “Круглянцы”, “Беларусы”. Ім былі прапанаваны розныя конкурсы: “Адгадай загадкі”, “Кот у мяшку”,”Перакладчыкі”, “Назаві адным словам”, “Складзі прыказку”,”Наадварот”, “Школьны дыктант”, “Наборшчыкі”, у якіх яны паказалі цудоўныя веды і даказалі, што беларуская мова – родная мова. Перамагла каманда “Круглянцы”.

З мэтай фарміравання культуры здаровага ладу жыцця ў лагеры прайшло прафілактычнае мерапрыемства “Здаровыя звычкі - здаровы лад жыцця. Інструктар-валеолаг УЗ “Круглянскі райЦГЭ Драздова Г.В. распавяла дзецям аб правільным харчаванні, аб асабістай гігіене, пра шкоду курэння, алкаголю, наркотыкаў. Сустрэча атрымалася карыснай і вельмі цікавай.

Для аматараў актыўнага адпачынку былі арганізаваны рухомыя гульні з мячом, падчас якіх дзеці развілі спрыт і хуткасць.

Дзень роднай мовы быў цікавым і насычаным. Падводзячы вынікі дня, выхаванцы выказалі думкі, што гэты дзень ім запоўніцца надоўга. Усвядомілі, што наша беларуская мова жывая і сапраўдная. І таму кожны з нас павінен не толькі валодаць ёю, але шанаваць і захоўваць.

  

                                     

  

Фотоматериалы

Разделы сайта